A+ A A-


Аляксандру Комару адмовілі ў публікацыі перадвыбарнай праграмы

Оцените материал
(15 голосов)
Аляксандр Комар Аляксандр Комар

Газета Бабруйскага гарвыканкама «Бабруйскае жыццё» адмовілася друкаваць перадвыбарную платформу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе №78 Аляксандра Комара.


Фразу «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» рэдакцыйны савет палічыў за крамолу.

Паводле словаў кандыдата ад АГП Аляксандра Комара, рашэнне не друкаваць яго праграму прымалася на рэдакцыйным савеце, які рэкамендаваў унесці змены ў фармулёўку ў пункце «Як гэта рабіць». Калі ж ён не пагодзіцца, запэўнілі, што не будуць публікаваць праграму.

«Цэнзары нават даведку выдалі, – паведаміў пра падзею старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. –  І гэта нягледзячы на тое, што ў артыкуле 33 Канстытуцыі запісана: «Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб'яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца».

А ў чым крамола? Аляксандр Комар напісаў, што «з Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Ён завёў краіну ў тупік».

Друкарня імя Непагодзіна таксама адмовілася друкаваць яму ўлёткі. Машына зламалася. І будзе зламаная да канца выбараў, калі Аляксандр словы пра Лукашэнку не прыбярэ».

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.