A+ A A-


Аляксандра Кабанава з плошчы «праводзілі» АМАПаўцы

Оцените материал
(10 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

У выходныя берасцейцы зноў выйшлі на галоўную плошчу горада, каб выказаць маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.


У акцыі ўзяў удзел і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў. Ён размаўляў з людзьмі, вёў прамую трансляцыю размоў.


«З плошчы ўслед за актывістам пайшлі двое супрацоўнікаў АМАПу, – распавёў Радыё Рацыя Аляксандр Кабанаў. – За мной два “хвасты” прывязаліся. Пад’ехала машына з АМАПаўцамі. Мяне ўжо чакалі. Але дзіўна, што калі я ўключыў на фэйсбуку прамы эфір,  яны ад мяне адчапіліся. Пад’ехалі яшчэ жыхары Берасця – мужчына і жанчына.  Яны папярэдзілі, што за мной ідуць людзі, што пад’ехалі АМАПаўцы, і прапанавалі правесці мяне дадому».

Паводле Кабанава, такая салідарнасць ад прысутных была выказана таксама, калі ён толькі сыходзіў з плошчы. Але Аляксандр адмовіўся. Да патрэбнай кватэры  актывіст дабраўся без перашкод.

Нагадаем, пратэсты супраць будоўлі акумулятарнага заводу пачаліся ў студзені. Пасля сходаў з удзелам чыноўнікаў і жыхароў блізкіх да будаўніцтва вёсак Берасцейскі гарвыканкам не падтрымаў ідэі правесці сустрэчу з жыхарамі горада. На калектыўны зварот супраць акумулятарнага заводу ў Берасцейскім аблвыканкаме заявілі, што не бачаць падставаў для прыпынення будоўлі.

Тым часам людзі сабралі каля 37 тысяч подпісаў супраць заводу і перадалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі. Штонядзелю ў Берасці адбываюцца акцыі пратэсту на галоўнай плошчы гораду.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.