Logo
 Версия для печати

АГП прэзентуе тэледэбаты кандыдатаў на пасаду старшыні партыі (фотарэпартаж)

Оцените материал
(16 голосов)

Такія дэбаты праводзяцца ўпершыню ў партыйным жыцці Беларусі, і пабачыць іх можна будзе ўжо 29 чэрвеня на інтэрнэт-тэлеканале АГП.



Тэледэбаты кандыдатаў на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбыліся 28 чэрвеня. У іх узялі ўдзел Васіль Палякоў, Ганна Канопацкая, Мікалай Казлоў і Анатоль Лябедзька.

Фрагмент дэбатаў ўжо паказала «Радыё Свабода» – жывая трансляцыя доўжылася першыя 20 хвілін.


Цалкам першую тэматычную дыскусію можна будзе паглядзець 29 чэрвеня на інтэрнэт-тэлеканале АГП, старонках партыі ў сацсетках і на партыйным сайце. Неўзабаве будуць прапанаваныя ўсе чатыры тэматычныя дыскусіі. Па словах старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, пры гэтым «ніводнай купюры не будзе зроблена».

З’езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі пройдзе 8 ліпеня.

 

Тэледэбаты кандыдатаў на пасаду старшыні АГП. Як гэта было? Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага.