A+ A A-


АГП падтрымлівае святочны фармат Дня Волі

Оцените материал
(23 голосов)

Позна ўвечары 26 лютага Палiтрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі адрэагавала на кампрамісныя прапановы ўлады датычна фармату правядзення Дня Волі.


Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

«Пытанне настолькі актуальнае, што на стрэлкі гадзінніка можна не звяртаць увагі. Наша дыскусія была не такой доўгай i эмацыйнай, як на рабочай групе, i гэта добры знак, бо часу няшмат, а працы багата! 

У сухім астатку маем:

1. Палітрада АГП падтрымлівае святочны фармат правядзення Дня Волі. Мы за тое, каб тэрмінова даць паўнамоцтвы адмысловай групе на заключэнне дамовы з музыкамі на арганізацыю i ўдзел у тэатралізаваных мерапрыемствах (канцэрце) на пляцоўцы каля Опернага тэатру. I зыходзіць з таго, што гэта ёсць адсоўны элемент, вакол якога ствараецца атмасфера свята. 

2. Даручыць перамоўнай групе падчас перамоваў з гарадскімі ўладамі знайсці прымальны фармат шэсця да месца правядзення святочных мерапрыемстваў каля Опернага тэатра (гэта i будзе крытэрам эфектыўнасці іх працы).

3. Калі ўзнікне патрэба подпісу заяўкі ад зарэгістраванай арганізацыі (каб не было абмежавання па колькасці ўдзельнікаў), АГП гатова паставіць свой подпіс. 

4. Актывісты АГП не толькі ў Менску, але i ў рэгіёнах будуць актыўна працаваць валанцёрамі вялікага свята. 

Жыве Беларусь!»

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.