A+ A A-


А. Малочка: Надыходзіць час для змен!

Оцените материал
(8 голосов)

На пасаду старшыні Мінскай абласной арганізацыі АГП абраны Аляксандр Малочка з Салігорска. Яго намеснікамі сталі Аляксандр Малярчук з Вілейкі, Уладзімір Толкач з Барысава і Віталій Жыбутовіч з Маладэчні. Такія вынікі справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі АГП, якая адбылася ў мінулую нядзелю.


Для Аляксандра Малочкі гэта першае прызначэнне на такую досыць адказную кіраўнічую пасаду. Як прызнаецца новы старшыня, рашэнне вылучацца было спантанным, але жаданне змяніць сітуацыю ў краіне – трывалым, даўно наспеўшым.


Пра свае бачанне беларускіх рэалій, перакананні і планы ён распавёў у інтэрв’ю сайту ucpb.org.


– Чаму вы вырашылі вылучацца ў кіраўнікі Мінскай вобласці?

– Пабудаваная ў краіне сістема апынулася ў канчатковай стадыі дэградацыі. Я думаю, што прыйшоў час, калі мае досвед і вопыт партыйнай і грамадскай працы спатрэбяцца ў бліжэйшай будучыні. Гэтае рашэнне ў мяне ўзнікла спантанна. Я выставіў сваю кандыдатуру і мяне падтрымалі. Дагэтуль я быў звычайным сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі і, думаю, што зрабіў вельмі шмат: актыўна займаўся непрафесійнай журналістыкай і праваабарончай працай, пісаў даклады на тэмы, якія хвалююць простую грамадскасць, удзельнічаў у псеўдавыбарах у Салігорску ў якасці кандыдата ў дэпутаты ПП НС РБ і апісаў усю гніласць выбарчай сістэмы на мясцовым узроўні, вёў і вяду барацьбу з міліцэйскім бязмежжам Салігорскага РАУС. Заўсёды рабіў тое, што павінен быў рабіць. Галаву не ўгінаў і на іншых не спадзяваўся….

Я лічу, што партыя знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Моладзі ў нас вельмі мала. Новых сяброў партыі амаль-што не з’яўляецца, таму што людзі сёння банальна баяцца ўступаць у апазіцыйныя палітычныя партыі ці арганізацыі, бо баяцца страціць працу. Рэжым усё падмяў пад сябе, баяцца нават прадпрымальнікі. Напрыклад, у нас у Салігорску такая праблема існуе на ўсе 200 %. Я таксама апынуўся перад гэтай праблемай. Аднойчы мне ўжо не падоўжылі кантракт. Я працую на адкрытым акцыянерным таварыстве «Беларуськалій». Дапрацоўваю апошнія чатыры месяцы. Але я не саступлю, бо не магу адмовіцца ад тых прынцыпаў, ад тых ідэалаў, якія ёсць у мяне. Я заўсёды вёў барацьбу з несправядлівасццю і буду яе весці. Я толькі магу паспачуваць рабам і прыстасаванцам, якія мне перешкаджалі заўсёды – перешкаджалі па загадзе вышэйстаячых прыстасаванцаў. Рэжым абавязкова, так ці інакш зменіцца, а жыццё адплоціць усім па іх дзеянням. Вось таму і было прынятае такое рашэнне.

– Ваша праграма дзеянняў на новай пасадзе.

– Спачатку разбяруся з тым, што на самой справе прадстаўляе Менская абласная арганізацыя АГП. Таму што ёсць адна колькасць сябраў партыі, якая прапісаная ў дакументах, а на самой справе нас засталося вельмі мала. І трэба ўздымаць гэтае пытанне.

– Як вы збіраецеся мяняць становішча ў арганізацыі?

– Гэта вельмі цяжкае пытанне. Я не ведаю, як на сённяшні момант змяніць тыя тэндэнцыі, з якімі сутыкнулася партыя. Я не папуліст і не буду гаварыць, што за мной пойдуць людзі. У гэтых варунках, па-першае, трэба шукаць нейкае фінансаванне. Таму што партыя не можа існаваць без фінансавання. Але сёння яго вельмі цяжка знайсці. Напрыклад, у Салігорску ніводзін бізнесовец не збіраецца падтрымліваць тыя ці іншы палітычны партыі, тым больш апазіцыйныя. Таму што ўсе баяцца. Сітуацыя ў гэтым плане склалася вельмі цяжкая. Але магу заявіць адназначна, што калі людзі сёння не пачнуць арганізаваны супраціў, заўтра яны страцяць апошняе. Прыкладам тут можа паслужыць усё той жа ААТ “Беларуськалій”. Па той інфармацыі, якой я валодаю, ужо ў бліжэйшы час працоўныя флагману беларускай прамысловасці могуць альбо канчаткова страціць калектыўную дамову, альбо атрымаць яе поўнасцю праадміністрацыйную. А ўсё таму, што няма ні супраціву, ні салідарнасці, ні шматтысячных выступаў. Усе жывуць па прынцыпе “мая хата з краю”, а таму ў бліжэйшы час канчаткова могуць стаць самымі што ні на ёсць прыгоннымі , як гэта ўжо было ў нашай гісторыі.

– Якіх вынікаў вы як кіраўнік абласной арганізацыі плануеце дасягнуць за два гады?

– Стуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што мы ў першую чаргу залежым ад Расейскай Федэрацыі і ад той палітыкі якая там адбываецца. Але, я думаю, што ў нас пачнуць ажыццяўляцца актыўныя змены, у тым ліку і ў палітычным жыцці. Чаму? Проста эканоміка выпрацавала свой рэсурс - ва ўлады заканчваецца фінансавы рэсурс. Усходні сусед абурыўся на увесь свет, а увесь свет, у адказ, абурыўся на яго. Грошы адтуль рэжыму не свецяць, бо самім мала ужо. Расейская Федэрацыя пачала нават зачыняць свае рынкі для сельскагаспадарчай прадукцыі Беларусі. Трэба пачынаць актыўна сябраваць з Захадам. Рэжым гэта спрабуе ўжо рабіць. І я думаю, што вось гэтымі паслабленнямі з боку дзяржавы трэба будзе і карыстацца, і можа атрымаецца, і мы неяк пераможам у гэтай барацьбе, якая ўжо доўжыцца больш за два дзесяцігоддзя. Магу дадаць, што ў параўнанні з мінулымі гадамі існавання рэжыму, такой адначасова цяжкай у палітычным, эканамічным і сацыяльным планах сітуяцыі, як у дадзены момант, для яго яшчэ не было.

– А на абласным узроўні?

– Буду ўсталёўваць кантакты з тымі людзьмі, якія яшчэ засталіся, якія на штосьці спадзяюцца ў жыцці і не хочуць адчуваць сябе няшчаснымі прыстасаванцамі.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.