A+ A A-


25 сакавіка – гэта перакананне ў свабоднай і незалежнай будучыні

Оцените материал
(13 голосов)

25 сакавіка для Беларусі – гэта, перш за ўсё, перакананне ў свабоднай і незалежнай будучыні. 


Больш за сто год – з канца 18 стагоддзя – беларускія землі былі пазбаўленымі сваёй дзяржаўнасці, якую яны мелі доўгі час – у выглядзе Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага. 

Але і ў гэты перыяд залежнасці ад імперыі беларусы працягвалі змагацца за свабоду. У 1831-м, 1863-м – кожны раз, як падрастала новае пакаленне, беларусы бралі ў рукі зброю, каб даказаць сваё права на існаванне. 

25 сакавіка 1918 г. беларуская дзяржаўнасць была адноўлена. З гэтым былі вымушаны лічыцца нават расійскія бальшавікі. Менавіта абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (а зусім не «добрая воля» Леніна ці Сталіна, як сцвярджаюць некаторыя, каму беларуская дзяржаўнасць стаіць упоперак горла) прымусіла стварыць БССР. Якая, хай і валодала толькі куртатымі паўнамоцтвамі, але здолела данесці нашую дзяржаўнасць да набыцця незалежнасці ў 1991-м. 

Праз якія б цяжкасці не давялося прайсці нашай нацыі ў гісторыі, беларуская дзяржава здолела даказаць сваю жыццяздольнасць. Дыктатары прыходзяць і зыходзяць, а беларуская дзяржава застаецца. І 25 сакавіка – гэта сімвал нашай дзяржаўнасці, нашай годнасці, нашага права на самастойны выбар будучыні.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.