Logo
 Версия для печати

12 сакавіка – суд над Лябедзькам

Оцените материал
(7 голосов)

12 сакавіка а 10-й гадзіне ў судзе Савецкага раёна Менску пачнецца працэс над лідэрам АГП. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. 

Нагадаем, 2 сакавіка ў Менску каля Камароўскага рынку прайшоў пікет «За сумленныя выбары». Яго правялі актывісты АГП і «Маладой Беларусі» ў знак салідарнасці з Украінай. І хаця папярэдне была пададзеная адпаведнае заяўка, супрацоўнікі РАУС Савецкага раёна абвясцілі гэтае мерапрыемства па-за законам. На лідэра АГП быў складзены адпаведны пратакол. 

Па меркаванні Анатоля Лябедзькі, «гэта яшчэ адно пацвярджэнне, што ні пра якія выбары размова не ідзе». 

«Гэта ёсць рэакцыя на пасланне Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вельмі жорсткае ў адносінах да ўладаў, – паведаміў ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Таму ўсе пікеты з маім удзелам, незалежна ад таго, дзе яны былі – ў Гародні, Бярэсці ці Менску, пасля праходзяць «зачыстку» з боку сілавых структур. Гэты суд – яшчэ адзін таму доказ». 

У гэты ж дзень у Бярэсці будуць судзіць тамтэйшых актывістаў АГП, якіх таксама вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.