A+ A A-


Станіслаў Багданкевіч: Не там шукаюць «тлустых катоў»

Оцените материал
(7 голосов)
Станіслаў Багданкевіч Станіслаў Багданкевіч

Днямі беларускі кіраўнік назваў банкіраў «тлустымі катамі» і пры гэтым дадаў, што іх заробкі мусяць «адпавядаць узроўню, які склаўся ў краіне».


Экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі, сябра Экспертнай рады АГП Станіслаў Багданкевіч распавёў Радыё Рацыя, чаму ўлады не любяць банкіраў:

Мне падаецца, што непрымальны сам шлях умяшальніцтва дзяржавы ў справы банкаў. Дарэчы, у кожным банку ў назіральных саветах ёсць прадстаўнікі ўлады, таму яны таксама могуць удзельнічаць у вырашэнні пытанняў прэміравання персаналу. Уладныя прадстаўнікі ўсё бачаць, таму мне незразумела, навошта публічна ганьбіць банкіраў і называць іх “тлустымі катамі”. У мяне сын закончыў Белдзяжуніверсітэт, працуе сёння ў банку і атрымлівае каля 500 рублёў у месяц. Дык што ён, “тлусты кот”? Можа быць, VIP-персанал і добра зарабляе, але няхай бы беларускі кіраўнік спачатку паглядзеў на сваё акружэнне. Паглядзеў бы на заробкі некаторых супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта, урада і параўнаў бы іх з заробкамі простых людзей у краіне. Не там шукаюць “тлустых катоў”.

– Могуць банкіраў прымусіць скарэктаваць заробкі ў меншы бок?

Пры рыначнай эканоміцы аплату працы звычайна вызначае ўласнік (часам пры ўзгадненні з прафсаюзамі). І калі ўласнікам з’яўляецца, напрыклад, аўстрыйскі ці расейскі капітал, то чаму ўлада павінна вызначаць, якія заробкі павінны быць у банкіраў? Ёсць жа паняцце прыватнай уласнасці. Там, дзе дзяржаўная ўласнасць, вызначайце узровень заробкаў, але навошта перашкаджаць у працы прыватнікам? Адным словам, праблема выглядае надуманай. Тым больш, па маёй інфармацыі, заробкі кіраўнікоў буйных банкаў прыкладна на ўзроўні міністраў. Дык чаму ў нас міністраў не называюць “тлустымі катамі”? Калі банк нармальна працуе і выконвае ўсе нарматыўныя паказчыкі, калі ў яго цудоўная рэнтабельнасць, то чаму банкіры не могуць атрымаць высокія прэміі? Увогуле, мне незразумелая такая нелюбоў улады да банкіраў, якія з’яўляюцца прафесіяналамі ў сваёй справе. Логікі тут аніякай няма.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.