A+ A A-


«Палітычны землятрус вялікае магнітуды»

Оцените материал
(8 голосов)

У Саўдаўскае Арабіі вялікія палітычныя перамены. Кароль Салман бін Абдулазіз прызначыў новага спадкаемцу трону: замест прынцу Мукрыну ім будзе цяпер пляменьнік каралю Махамед бін Наеф. Другім у лініі спадкаемства будзе сын каралю Салману Махамед бін Салман.


Упершыню спадкаемцам трону ў СА зрабіўся ўнук заснавальніку дзяржавы Абдулазізу бін Саўду (раней кронпрынцамі, як і карлямі, былі толькі сыны Абдулазізу). Больш за тое, калі ўлічваць узрост прынцаў (бін Наефу - 55, бін Салману - 30), дык рашэньне каралю можа на доўгі час вызначыць сітуацыю з уладай у дзяржаве.

Гэтыя перамены (некаторыя ўжо ахрысьцілі іх "палітычным землятрусам вялікае магнітуды") зьнітоўваюць, у першую чаргу, зь сітуацыяй у рэгіёне Пярсідзкае затокі. СА, сапраўды, апынулася ў цяжкім становішчы: Сірыя, ІДз, Іран і шыіты ў Емене ўтвараюць больш чым сур'ёзныя выклікі саўдытам.

І тут зьмены ў спадкаемстве могуць значыць наступнае. Па-першае, кароль робіць стаўку на новае пакаленьне, прычым, на блізкіх да сабе персонаў (пляменьнік і сын). Што можа дазволіць яму дзейнічаць у дачыненьні да выклікаў больш рашуча.

Па-другое, кароль робіць стаўку на падтрымку з боку ЗША, бо, па некаторых дадзеных, ібн Наеф як ніхто іншы мае шчыльныя асабістыя сувязі з амерыканскімі афіцыйнымі асобамі. У тым жа рэчышчы трэба разглядаць і яшчэ адну кадравую перастаноўку. Кароль вызваліў прынца Саўда аль-Файсала ад пасады міністру замежных спраў (аль-Файсал, адзначым, быў на гэтае пасадзе круцейшым ветэранам: ён узначаліў ведамства яшчэ ў 1975 г.) і прызначыў на яе Адэля аль-Джубейра, які да гэтага быў амбасадарам у ЗША (дарэчы, аль-Джабейр не належыць да дому Саўдытаў).

Першае, што гэтыя зьмены могуць прынесьці, гэта актывізацыя аперацыі ў Емене. Што ж тычыцца таго, што цікавіць больш за ўсё: коштаў на нафту, дык тут аналітыкі істотных пераменаў не прагназуюць. Нягледзячы на тое, што пакуль ня ўсё ёсьць зразумелым з пазіцыяй кіраўніку дзяржаўнае нафтаздабываючае кампаніі Aramco.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.