A+ A A-


На іншым баку сьвету

Оцените материал
(16 голосов)

У мінулую суботу ён сеў у свой "фальксваген-жук" і паехаў дахаты, дзе яго чакае трохногі сабачка па мянушцы Мануэла.


Зкончыўся тэрмін прэзідэнцтва Хасэ "Пэпе" Мухікі, які ўвайшоў у гісторыю як самы "бедны" прэзідэнт у сьвеце, а таксама як першы прэзідэнт, які легалізаваў у сваёй краіне вытворчасьць і ўжываньне канабісу.

З 1 сакавіку ва Уругваі новы прэзідэнт - Табарэ Васкес, які ўжо займаў гэтую пасаду з 2005 па 2010 г. (у Лацінскай Амерыцы такі камбэк зьяўляецца даволі звычайнай практыкай). Хоць Васкес прадстаўляе тую ж палітычную сілу, што й Мухіка - гэтак званы Шырокі Фронт - кааліцыю левых партыяў, але ён бліжэй, у нашым разуменьні, да вобразу традыцыйнага палітыку, чым крыху дзіўнаваты Мухіка. І ён, канечне, больш кансэрватыўны за свайго папярэдніка - таму легалайз апаснасьце! Закон, які дазваляе канабіс, можа быць адмененым.

А яшчэ Мухіка за два дні да завяршэньня свайго прэзідэнцкага тэрміну ў інтэрв'ю гішпанскай газэце El País папярэдзіў пра магчымасьць лэфтысцкага вайсковага перавароту ў Венесуэле. "Гэта будзе жахлівай памылкай, калі яны (вайскоўцы) пайдуць супраць Канстытуцыі", - казаў ён. Што какбэ намякае, што Мухіка, сапраўды, знаходзіцца на іншым баку сьвету. Хоць і там, як бачым, могуць зьявіцца людзі, для якіх Канстытуцыя - гэта хімера, цэраз якую можна пераступіць.

(Дарэчы, пра пагрозу вайсковага перавароту ў Венесуэле я казаў яшчэ два гады таму. Але я тады ня думаў, што Мадура пратрымаецца так доўга.)

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.