Logo
 Версия для печати

Хто стаіць за ІД і яе дзейнасьцю?

Оцените материал
(15 голосов)

Працягвае інтрыгаваць пытаньне пра фінансавыя крыніцы Ісламскае Дзяржавы.


Некаторы час таму казалі пра экспрапрыяцыю грошай з захопленых ІД ірацкіх банкаў. Маўляў, з такой здабычай ІД робіцца самай заможнай тэрарыстычнай арганізацыяй сьвету. Але падлікі магчымых сумаў, якія захоўваліся ў тых банках, што патрапілі ў рукі ісламістых, прывялі да высновы, што тыя сумы зусім не такія вялікія, як абвяшчалася.

Цяпер кажуць, што грошы ідуць праз нелегальны продаж нафты з тых радовішчаў, што месьцяцца на захопленае ІД тэрыторыі Іраку. Называецца кошт – у раёне 60 даляраў за барэль, па якому нафту ў ІД набываюць, нават, эўрапейскія краіны. І зноў – выснова, што ІД – самая заможная ў сьвеце тэрарыстычная арганізацыя. Але гэтая версія падаецца мне такой жа абгрунтаванай, як і версія з экспрапрыяцыямі. Бо наўрад ці імклівыя аперацыі па выхаду на кантактных асобаў, заключеньні дамоўленасьцяў, аплаце і транспартыроўцы нафты джыхадыстых у ЭЗ не прыцягнулі бы пільнае ўвагі з боку тых жа спецслужбаў ЗША. Так што знайсьці тых, хто фінансуе дзейнасьць «самай заможнай тэрарыстычнай групоўкі», а значыць,тых, хто зацікаўлены ў яе дзейнасьці, пакуль немагчыма.

Адзінае што, цікавую інфу ўчора падкінуў іранскі кругласутачны тэлеканал Press TV (кіраўніка гэтага каналу, калі што, прызначае сам Аятала Алі Хамэнэі – духоўны лідар Ірану). Дык вось, па версіі Press TV, тэрарыстыя маюць сувязі з разьведкай Саўдаўскае Аравіі, а таксама карыстаюцца падтрымкай (тут іранскі тэлеканал дыпляматычна ўказаў «лічыцца што падтрымліваюцца») з боку Ізраільскае дзяржавы (ну, шчыра кажучы, ня ведаю, наколькі можна давяраць гэтым «лічэньням»).

Але вось тут я прыгадаў, што ў канцы мінулага году, на фоне зьняцьця эканамічных санкцыяў зь Ірану збоку ЗША і ЭЗ, што пагражала прыходам іранскае нафты на эўрапейскія рынкі, адбылася сустрэча прынцу Бандару Бен Султану,які займае пасады генсеку Рады нацыянальнае бясьпекі і дырэктару Службы агульнае разьведкі Саўдаўскае Аравіі, з Пуціным. Я тады яшчэ зьвярнуў ўвагу на тое, што зкладаецца нешта кшталту двух групаў «па інтарэсах»: Саўдаўская Аравія-Ізрайль-Расея vs ЗША-Іран. Такая канфігурацыя і тады, і цяпер мне падалася досыць фантастычнай, што не перашкодзіла мне зрабіць выснову: «Аднача, захоўваецца значны шанец, што сьвет ужо ніколі ня будзе такім, якім ён быў да 24 лістападу 2013 г.» (на ФБ я гэта зьмясьціў 4 сьнежню).

Як гаворыцца, не прайшло й паўгады, як сьвет, сапраўды, моцна зьмяніўся. У тым ліку, ІД (тады яшчэ ІДІЛ) перайшла да актыўных дзеяньняў, што пераўтварыла яе ў адну з самых вялікіх пагрозаў для міру і адну з найвялікшых праблемаў для ЗША ў бягучы час. Што й казаць, што адбылося гэта на фоне падзеяў ва Украіне, якія, таксама, далёка не спрыяюць захаваньню міру. Таксама, дарэчы, зьвяртаюць на сябе ўвагу намаганьні пасварыць ЗША і Саўдаўскую Аравію праз намёкі на ролю апошняй у атацы на вежы-блізьняты ў верасьні 2001-га.

Не, канечне, гэта ўсё, збольшага, выглядае як выпадковыя супадзеньні. Але, пагадзіцеся: супадзеньні забаўляльныя. Хоць па-ранейшаму, яны не даюць адказу на тое, хто стаіць за ІД і яе дзейнасьцю. А дзейнасьць яе адназначна ўжо выходзіць за рамкі мэты ўтрымаць на высокім узроўні кошт на нафту.