A+ A A-


Футбольная вайна

Оцените материал
(11 голосов)

Ідзе чэмпіянат сьвету па футболе, 15 чэрвеня на поле выйшла зборная Гандурасу – самы час прыгадаць Футбольную вайну. 

Вайна гэтая адбылася паміж Сальвадорам і Гандурасам, і доўжылася яна з 14 па 20 ліпеню 1969 г.. Назва шмат каго ўводзіць у зман і прымушае думаць, што футбольныя жарсьці падштурхнулі дзьве цэнтральнаамерыканскія нацыі да вайны паміж сабой. Аднача, яе падставы насілі куды больш глыбокі характар, чым незадаволенасьць вынікамі матчу. 

Прычынай жа канфлікту сталі спрэчныя тэрыторыі і нелегальная міграцыя на тэрыторыю Гандурасу. Рэальнай мяжы паміж краінамі не існавала, абедзьве яны прэтэндавалі на пэўныя тэрыторыі, размешчаныя ў памежных раёнах. Больш развіты ў эканамічным дачыненьні Сальвадор пакутаваў ад перанасяленьня. А вось Гандурас, шчыльнасьць насельніцтва якога ў 8 разоў саступала па гэтаму паказчыку Сальвадору, меў значную колькасьць незаселеных тэрыторыяў. 

Гэта прывяло да росту нелегальнай міграцыі сальвадорцаў у суседнюю краіну. Да 1960 г. на тэрыторыі Гандурасу налічвалася каля 60 тыс. нелегальных мігрантаў, а да 1969 іх колькасць павялічылася да 300 тыс. У 1967 г. паміж дзьвюма краінамі была заключанай дамова, згодна з якой перасяленцам з Сальвадору даваўся тэрмін у 5 гадоў для таго, каб легалізаваць сваё знаходжанне на тэрыторыі Гандурасу, альбо пакінуць яго межы. Аднача адносіны паміж краінамі на той момант былі ўжо значна папсаванымі. 

Яшчэ 25 траўню 1967 г. салдаты нацыянальнай гвардыі Сальвадору арыштавалі на спрэчных тэрыторыях чатырох грамадзян Гандураса. Адзін з іх - Антоніё Марцінес Аргета, быў абвінавачаным у забойстве двух сальвадорцаў, зьдзейсьненых у 1961 і 1963 гг.. Яму вынеслі прысуд – 20 год зьняволеньня. У сваю чаргу, у руках гандурасцаў апынулася каля 50 сальвадорскіх жаўнераў. Інцыдэнт быў вычарпаным толькі ў 1968 г., калі Марцінес Аргета і сальвадорскі вайскоўцы былі адпушчаныя дадому. Але ўдзельнікі падзеяў, як і шмат хто з аналітыкаў, лічаць, што менавіта падзеі траўню-чэрвеню 1967 года зьявіліся пралогам Футбольнае вайны. 

Абвастрэньне адносінаў адбылося на пачатку 1969 г., калі прэзідэнт Гандураса Асвальда Лёпес Арэльляна паспрабаваў перакласці віну за жаласны стан гандураскага эканомікі на сальвадорскіх перасяленцаў. У студзені 1969-га ўрад Гандурасу адмовіўся падаўжаць дамову 1967 г. аб эміграцыі, прыстрашыўшы канфіскаваць зямельныя ўладаньні тых, хто не зьяўляецца выхадцам з Гандурасу. У прэсе пачалі зьяўляцца матэрыялы шавіністычнага характару. Да канцу траўню 1969 г. сальвадорцы пачалі ў масавым парадку пакідаць Гандурас і вяртацца на радзіму, якая і без таго пакутавала ад перанасяленьня. 

Апагею напружанасьць паміж дзьвюма краінамі дасягнула ў чэрвені 1969 г., калі футбольныя зборныя Гандураса і Сальвадора правялі тры сустрэчы запар у рамках адборачнага цыклу чэмпіянату свету 1970 за права згуляць стыкавы матч з камандай Гаіці. Тады ад Паўночнае, Цэнтральнае Амерыкі і Карыбаў у фінал выходзіла адна зборная (другой была Мексыка – гаспадыня чэмпіянату), і адбор ішоў па складанай схеме. Каманды Сальвадору і Гандурасу перамаглі ў сваіх групах, і выйшлі адна на адну ў «паўфінале». 

Матчы, якія праходзілі ў сталіцах дзяржаў, суправаджаліся збіццём як заўзятараў, так і гульцоў каманд гасцей. У першай гульні, якая праходзіла 8 чэрвеню ў Тэгусігальпе, перамог Гандурас – 1:0. У другім матчы, 15 чэрвеню (45 год таму!), перамог Сальвадор – 3:0. Падчас гэтага матчу на стадыёне ў Сан-Сальвадоры быў спаленым сьцяг Гандурасу, і падвергнуўся абразам дзяржаўны гімн гэтай краіны. У самім Гандурасе пачаліся зьбіцьці і забойствы сальвадорцаў, пры гэтым у ліку пацярпелых апынуліся супрацоўнікі амбасады. 

Пакуль FIFA з-за аднолькавай колькасьці ачкоў, набраных камандамі, прызначала дадатковы матч на нейтральным полі, у Сальвадоры быў абвешчаны дадатковы заклік на ваенную службу. Гэта адбылося 24 чэрвеню. А 27 чэрвеню, у дзень трэцяга матчу, які праводзіўся ў Мехіка, Гандурас разарваў адносіны з Сальвадорам. У гульні Гандурас саступіў зь лікам 2-3, прычым Сальвадор вырваў перамогу ў дадатковы час. 

Баявыя дзеянні пачаліся раніцай 14 ліпеню 1969 г. з налёту сальвадорскае авіяцыі на аб'екты ваенна-паветраных сілаў Гандурасу. Адначасова сальвадорскія войскі перайшлі мяжу і пачалі прасоўваньне ўглыб гандураскае тэрыторыі. За некалькі дзён сальвадорцы акупавалі тэрыторыю плошчай ў 1600 кв. км, аднак далейшае прасоўванне іх войскаў было спыненым. Авіяцыя Сальвадору страціла 4 баявыя самалёты, што сур'ёзна адбілася на маральным стане лётчыкаў. У той жа час самалёты гандураскіх ВПС ажыцьцяўлялі эфектыўную падтрымку сваіх наземных сілаў. 

15 ліпеню Арганізацыя Амерыканскіх дзяржаваў, якая сабралася на экстраннае паседжэньне, зьвярнулася да ваюючых бакоў з прапановай спыніць агонь. У ноч на 18 ліпеню гэтая прапанова была прынятай, а 20 ліпеню пагадненьне аб спыненні агню ўступіла ў сілу. Гэты дзень лічыцца датай заканчэння канфлікту – у выніку, вайна доўжылася блізу 100 гадзін, за што і атрымала яшчэ адну назву – Стогадзінная вайна. Але сальвадорскія войскі працягвалі акупаваць частку гандураскай тэрыторыі, а ВПС Гандурасу 27 ліпеню падвергнулі бамбардзіроўцы 5 сальвадорскіх гарадоў. Мірнае пагадненьне было падпісаным толькі 5 жніўню, і тады ж пачаўся адвод войскаў. 

Людзкія страты абодвух бакоў ацэньваюцца ў 2-4 тысячы чалавек. У асноўным гэта было мірнае насельніцтва Гандурасу. Матэрыяльныя страты зклалі 50 млн. даляраў ЗША. Ад 60 да 130 тыс. сальвадорцаў былі вымушанымі пакінуць Гандурас. Пад пагрозу было пастаўленым існаваньне Цэнтральна-амерыканскага агульнага рынку. Пытаньне аб спрэчных тэрыторыях было вырашаным толькі ў 90-х гг. ХХ ст. 

Што цікава, Футбольная вайна ўвайшла ў гісторыю як апошняя вайна, у якой актыўны ўдзел прымалі поршневыя зьнішчальнікі. Маёр ВПС Гандураса Фернанда Сота збіў 3 самалёты праціўніку, у сувязі з чым яго часам называюць апошнім асам поршневай авіяцыі.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.