A+ A A-


Дзень музеяў. Маўрыцхёйс. Сад Эдэму з грэхападзеньнем (Фота)

Оцените материал
(6 голосов)
Аўген Красулін Аўген Красулін

Маўрыцхёйс. "Сад Эдэму з грэхападзеньнем" (каля 1616).

У карціны два аўтары: Пітэр Паўль Рубенс і Ян Брэйгель Старэйшы ("Урэшце хоць нехта аб'яднаўся", - выдахнуць некаторыя аматары палітычнага жыцьця ў Беларусі).

Ян Брэйгель Старэйшы быў сынам Пітэра Брэйгеля Старэйшага і братам Пітэра Брэйгеля Малодшага. У адрозьненьне ад брата, якога ўсё цягнула на розныя інфернальныя вычварэньні (за што той атрымаў мянушку "Адскі"), Ян імкнуўся выяўляць райскія краявіды (за што, адпаведна, быў узнагароджаны мянушкай "Райскі").


Эдэм у версіі Яна Брэйгеля - сапраўдны вырай, населены разнастайнымі жывёламі (іх на карціне каля 100), у тым ліку тымі, што паходзяць з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкаў (у прыватнасьці, малпа-капуцын, тукан і індык) і Новай Гвінеі (райская птушка). Рубенсу ж на карціне належаць фігуры Адама і Евы, зьмей, конь і дрэва.



Супраца Яна Брэйгеля Старэйшага і Рубенса не абмяжоўвалася толькі гэтай карцінай. Усяго яны ў суаўтарстве напісалі больш за два дзясяткі карцін. Рубенс, маладзейшы за свайго калегу, клікаў Яна "старэйшым братам".

 

 

 Фота Аўгена Красуліна

 Больш цікавых гісторый і фактаў з жыцця музеяў і мастакоў глядзіце ў стужцы Аўгена Красуліна

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.