A+ A A-


Да ўсталяваньня сувязяў у гісторыі

Оцените материал
(6 голосов)

Піраміда Мэнкаўра, якую Страбон зьнітоўвае з дзейнасьцю гэтэры Радопіс, мае непасрэднае дачыненьне да нядаўніх пагрозаў з боку ісламістых зьнішчыць Вялікія піраміды Гізэ і Сфінкса.

Справа ў тым, што ў гісторыі ўжо быў чалавек, які паставіў перад сабой мэту разбурэньня пірамідаў. Гэта быў Аль-Малік Аль-Азіз Усман – сын вялікага Салах ад-Дзіну, таго Салах ад-Дзіну, які адбіў у крыжакоў Ерусалім і зтварыў вялікую дзяржаву Аюбідаў. У 1196 годзе Аль-Азіз аб'яднаў імперыю бацькі (якую Салах ад-Дзін падзяліў паміж сваімі сынамі) пад сваёй уладай. І ўсю сваю ўладарную моц ён накіраваў – празь ідыятызм сваіх дарадцаў – на зьнішчэньне пірамідаў.

І рэсурсы ягоны былі калясальнымі (ня тое, што ў сучаснае Ісламскае Дзяржавы), і абраў ён у якасьці ахвяры самую маленькую зь вялікіх пірамідаў Гізэ – піраміду Мэнкаўра, але ўся ягоная моц намазалася на схіл піраміды, як масла на лусту хлеба. Восем месяцаў зпатрэбілася Аль-Азізу, каб зразумець: разбурыць піраміду каштуе куды даражэй, чым яе пабудаваць.

Аль-Азіз адступіў, і ў хуткім часе загінуў ад няшчаснага выпадку пад час паляваньня. А на паўночным баку піраміды застаўся сьлед ад ягоных намаганьняў, як напамін усім, хто вырашыць проціпаставіць сябе пірамідам.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.